У ПАР з`явіцца зборачная вытворчасць трактароў МТЗ

12.12.2016
Зборачная вытворчасць МТЗ з"явіцца ў ПАР. Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве падпісалі кіраўніцтва завода і Агенцтва па эканамічным развіцці правінцыі Мпумаланга Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Зараз партнёры вызначаюць мадэльны рад тэхнікі, якая будзе збірацца ў Афрыцы. МТЗ гатовы прадаставіць поўную інжынерную і кансультацыйную падтрымку новаму праекту. У планах выйсці з прадукцыяй на рынкі трэціх краін, у тым ліку Мазамбіка і Свазіленда. Дэталёвая прапрацоўка праекта пачнецца ўжо ў студзені 2017 года.
Падзяліцца: