У Мінск прыбывае дэлегацыя Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў

14.12.2016
У Мінск сёння прыбывае дэлегацыя Аб"яднаных Арабскіх Эміратаў. У яе саставе - прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў і буйных кампаній. Візіт праводзіцца ў развіццё дамоўленасцяў Прэзідэнта Беларусі і кіраўніцтва Эміратаў на асенніх перамовах. Праграмай запланавана правядзенне трэцяга пасяджэння сумеснага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве і другога беларуска-эмірацкага дзелавога савета. Самыя перспектыўныя сферы для дзвюх краін - лагістыка, IT, космас, турызм, нерухомасць. Летась аб"ём інвестыцый у Беларусь склаў 29 мільёнаў долараў. У нашай краіне - амаль тры дзясяткі арганізацый з удзелам эмірацкага капіталу.
Падзяліцца: