Кіраўнікі МЗС Беларусі і Грузіі абмеркавалі палітычнае і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

20.12.2016
Міністр замежных спраў Беларусі з рабочым візітам у Грузіі. Уладзімір Макей правёў перамовы са сваім грузінскім калегам Міхеілам Джанелідзэ. Бакі канстатавалі станоўчую дынаміку тавараабароту. За год - рост на 70% да 63-х млн. долараў. Задача - дасягнуць планкі ў 200 мільёнаў. Перспектывы развіцця беларуска-грузінскага супрацоўніцтва абмеркаваныя на сустрэчы і з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі.
Падзяліцца: