Беларусь займае трэцяе месца ў сусветным экспарце калійнай солі

22.12.2016
Беларусь займае трэцяе месца ў сусветным экспарце калійнай солі пасля Канады і Расіі. У Мінскай і Гомельскай абласцях выяўленыя тры радовішчы і два ўчасткі калійных соляў з сумарнымі запасамі 7 з паловай мільярдаў тон. Акрамя таго, сёння распрацоўваецца новае Старобінскае радовішча. Нягледзячы на тэндэнцыю частай змены сусветных цэн на ўдабрэнні, калійная галіна краіны развіваецца досыць дынамічна. І захаванню пазіцый будзе спрыяць рэалізацыя двух інвестыцыйных праектаў. Адзін з іх стартаваў восенню - гэта будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу. Другі рэалізуецца ў Гомельскай вобласці Беларуськаліем - гэта прамысловая распрацоўка Петрыкаўскага радовішча калійных соляў з будаўніцтвам і ўвядзеннем у эксплуатацыю горна-абагачальнага комплексу.



.
Падзяліцца: