У Мінску адбудзецца другое пасяджэнне беларуска-эмірацкага дзелавога савета

15.12.2016
Сёння ў Мінску адбудзецца другое пасяджэнне беларуска-эмірацкага дзелавога савета. Будуць разгледжаныя магчымасці развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, пройдуць перамовы паміж прадстаўнікамі беларускіх і эмірацкіх дзелавых колаў. У складзе дэлегацыі Арабскіх Эміратаў - кіраўнікі кампаній у сферах машынабудавання, будаўніцтва, нерухомасці, юрыдычных паслуг, вытворчасці электронікі і прадуктаў харчавання.
У нашай краіне амаль тры дзясяткі арганізацый з удзелам эмірацкага капіталу. Летась аб"ём інвестыцый у Беларусь склаў 29 мільёнаў долараў.
Падзяліцца: