Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб інвестыцыйных фондах"

13.12.2016
Беларускія дэпутаты на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб інвестыцыйных фондах". Развіццё гэтай сферы дазволіць павялічыць прыток унутраных інвестыцый у эканоміку. Таксама ўвядзенне інвестфондаў пашырыць магчымасці насельніцтва па захаванні і прымнажэнні сваіх зберажэнняў. Як адзначыў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, прыняцце дакумента таксама важнае для гарманізацыі заканадаўства Еўразійскага эканамічнага саюза.
Падзяліцца: