З 1 ліпеня стаўка рэфінансавання складзе 20% гадавых
10.06.2016
З 1 ліпеня стаўка рэфінансавання ў Беларусі знізіцца да 20%. Такое рашэнне Нацбанк прыняў у сувязі з запаволеннем інфляцыйных працэсаў. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, прырост спажывецкіх цэн сёлета ў маі знізіўся да 0,5% у дачыненні да красавіка. З пачатку года гэта будзе ўжо трэцяе зніжэнне. Усяго стаўка рэфінансавання страціць 5 працэнтных пунктаў. Таксама Нацбанк знізіў стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў з 27% да 25% гадавых.
Падобныя навіны
-
Беларусь займае трэцяе месца ў сусветным экспарце калійнай солі
-
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Грузіі абмеркавалі палітычнае і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
-
Беларусь не ставіць умоў у адносінах з Малайзіяй і гатовая развіваць супрацоўніцтва
-
Аб`ёмы рэалізацыі беларускай малочнай прадукцыі ў Кітай дасягнуць $7 млн у 2016 годзе
-
У Мінску адбудзецца другое пасяджэнне беларуска-эмірацкага дзелавога савета
-
Віцебская ГЭС пачала выпрацоўваць электраэнергію
-
БелАЗ пачаў пастаўку партыі вялікагрузных самазвалаў Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі
-
У Мінск прыбывае дэлегацыя Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў
-
Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб інвестыцыйных фондах"