Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка гарантуе падтрымку працы Знешэканамбанка ў Беларусі

08.12.2016
Урад Беларусі і Знешэканамбанк плануюць стварыць інтэграцыйную платформу развіцця.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гарантуе падтрымку працы Знешэканамбанка ў Беларусі. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы са старшынёй расійскай дзяржаўнай карпарацыі "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці" Сяргеем Гарковым. У Беларусі працуе даччынае прадпрыемства карпарацыі - Банк БелЗЭБ. На сустрэчы ішла размова пра супрацоўніцтва ў банкаўскай сферы і стан спраў у эканоміцы дзвюх дзяржаў. Банк БелЗЭБ крэдытуе шэраг буйных айчынных прадпрыемстваў, таксама праз гэты банк праводзяцца разлікі па крэдыце на $10 млрд для будаўніцтва Беларускай АЭС. Зараз беларускі ўрад і расійская фінансавая карпарацыя плануюць стварыць інтэграцыйную платформу развіцця. Гэта неабходна для ўмацавання ўзаемнага тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй.
Падзяліцца: