Прадстаўлены на пасадзе новы міністр гандлю

21.12.2015
Новы кіраўнік гандлёвай галіны сёння афіцыйна прадстаўлены на пасадзе. Нагадаем, Мінгандаль стаў адзіным ведамствам, якое атрымала новага кіраўніка паводле ўказу Прэзідэнта. Узначаліў міністэрства Уладзімір Калтовіч. Зрэшты, для Мінгандлю гэта фігура не новая. У паслужным спісе кіраўніка ведамства - пасады намесніка і першага намесніка міністра гандлю. Да новага прызначэння працаваў у беларускім пасольстве ў Маскве.
На прадстаўленні кіраўніка Мінгандлю прэм"ер-міністр Андрэй Кабякоў адзначыў, што ведамства павінна вырашаць як ужо традыцыйныя задачы - садзейнічаць насычэнню рынку айчыннымі таварамі і праводзіць антыманапольную палітыку, так і паспяхова працаваць у новых для краіны ўмовах Адзінай эканамічнай прасторы.
Падзяліцца: