Вынікі працы эканомікі і фінансавага сектара абмяркоўваюць на вялікай нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі

23.09.2016
Вынікі працы эканомікі за 9 месяцаў і тактыку на наступны год абмяркоўваюць на вялікай нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка ва ўступным слове запатрабаваў ад эканамічнага блока дакаладна выконваць рашэнні V Усебеларускага сходу і не спісваць заганы ў эканоміцы на неспрыяльны знешні фон. Прэзідэнт запатрабаваў прадметна працаваць над паніжэннем сабекошту, актыўна ўкараняць новыя тэхналогіі, у тым ліку ў кіраванні дзяржактывамі. Па выніках сённяшняй нарады будуць распрацаваныя ключавыя тактычныя дакументы на 2017 год. Гэта, у прыватнасці, праект бюджэту і прагноз грашова-крэдытнай палітыкі.
Падзяліцца: