Беларусь прапануе Катару супрацоўніцтва ў фінансавым сектары

02.12.2016
Беларусь запрашае Катар удзельнічаць у інвесціраванні новых і дзеючых вытворчасцяў. З кіраўніком Катарскага інвестыцыйнага агенцтва сёння сустрэўся прэм"ер-міністр Андрэй Кабякоў. Беларускі бок прапаноўвае агенцтву стаць стратэгічным інвестарам для двух буйных банкаў. Таксама магчыма супрацоўніцтва па набыцці дзяржаўных каштоўных папер. Як падкрэслілі на сустрэчы, з усіх краін Персідскага заліва менавіта Катар стаў вядучым інвестарам у эканоміку Беларусі. На праспекце Пераможцаў пабудаваны гасцінічна-спартыўны комплекс Marriott. Беларускі прэм"ер лічыць, што рэалізацыя іншых узаемавыгадных праектаў можа паспрыяць стварэнню сумеснага беларуска-катарскага інвестфонду, з беларускага боку ўдзельнікам гатовы стаць Банк развіцця.
Падзяліцца: