Адам Міцкевіч

Wednesday, 30.07.2014, 00:00

Адам Міцкевіч. Асоба творчая, рамантычная і... правакацыйная. Аўтар “Дзядоў” і “Пана Тадэвуша” нарадзіўся на беларускай зямлі, вучыўся на расейскай. Многа працаваў і блукаў па Старой Еўропе. Міцкевіч пакінуў багатую літаратурную спадчыну і таямніцы: асабістага жыцця, творчасці і... смерці.

Каго кахаў і з кім сябраваў самы знакаміты пісьменнік-ліцвін?

Чый ён – НАШ – Міцкевіч: літоўскі, польскі ці усё ж такі беларускі?

Складаны лёс твораў пісьменніка і сучаснае прачытанне нацыянальных кодаў – у кожным радку вершаў і паэм аўтара.