125-цігоддзе Максіма Багдановіча

Thursday, 08.12.2016, 00:00

“Госць з высокага неба”, “Богам дадзены...”, “Пясняр чыстае красы” і нават “Грэк у беларускай вопратцы”. Так розныя людзі ў розныя часы казалі пра Максіма Багдановіча. 9-га снежня Беларусь адзначае 125-цігоддзе з дня яго нараджэння.
Паэт, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. І гэта ўсё пра чалавека, які пражыў толькі 25 гадоў! І пры жыцці выпусціў усяго адзін зборнік вершаў. Але, без сумнення, яго імя – у залатым фондзе беларускай культуры.
Як жа такое магчыма? У чым феномен Максіма Багдановіча? Чым спадчына пісьменніка можа быць цікавая беларусам 21-га стагоддзя?