Купалле разам з Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі

Monday, 06.07.2015, 00:00
Купалле – свята з адзнакай таямніцы і асаблівым нацыянальным каларытам. Адразу ўяўляюцца дзявочыя гаданні і пошукі папараць-кветкі. Але гэта яшчэ дзень нараджэння песняра беларускай зямлі – Янкі Купалы. А які сэнс укладваюць ў гэту чароўную ноч сёння? Каторы год Купалле маштабна адзначае Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. У праграмме - вечарыны, чытанні і нават выстава аднаго з самых каранованых спектакляў тэатра. Якімі навінамі заманіць гледача ў тэатр? Чаму святкуюць Купалле мае сучаснікі і моладзь, і як зрабіць экранізацыю класічных нацыянальных твораў “моднай”?