Год Міхала Агінскага

Monday, 19.01.2015, 00:00
Беларусь, Літва, Польшча і Францыя пад эгідай ЮНЕСКА сёлета адзначаць 250-годдзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. Падзея павысіць турыстычную цікавасць і да славутых &laquoПаўночных Афін&raquo - сядзібы Залессе ў Смаргонскім раёне. Яна адзіная ў свеце, дзе дыпламат, грамадскі дзеяч і кампазітар жыў і працаваў на працягу 20-ці гадоў. Менавіта ў гэтым маляўнічым кутку Беларусі напісаны і твор, які набыў сусветную славу, - паланез &laquoРазвітанне з Радзімай&raquo. Тут пасля рэканструкцыі магчыма сучаснае разуменне значнасці героя сваёй эпохі. Калі маёнтак у Залессі стане інтэрактыўным музеем і якія яшчэ мясціны маюць патрэбу ў рэканструкцыі? Ці ўдалося вярнуць у Беларусь увесь архіў кампазітара? Пра што Міхал Агінскі пісаў у мемуарах і хто сёння разгадвае тайны і легенды славутага роду?