У. Макей: Знешнепалітычныя падыходы Беларусі і Расіі супадаюць практычна па ўсіх пытаннях

22.11.2016
Супрацоўніцтва ў рамках сістэмы ААН, узаемадзеянне па лініі Еўрасаюза і Савета Еўропы сталі асноўнымі тэмамі на пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі. Як адзначыў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей, знешнепалітычныя падыходы Беларусі і Расіі супадаюць практычна па ўсіх пытаннях. У прыватнасці, бакі маюць намер выстройваць доўгатэрміновую інтэграцыю Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрасаюза. Яшчэ адзін вектар - на спалучэнне з эканамічным поясам Шаўковага шляху. Па выніках бакі падпісалі пастанову калегій МЗС Беларусі і Расіі і план кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.
Падзяліцца: