Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам

22.12.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам. Бакі цяпло пагутарылі і абмяняліся падарункамі. Яны таксама падкрэслілі дружалюбны характар адносін як у асабістым плане, так і паміж народамі дзвюх краін. Беларусь і Украіна 27 снежня адзначаць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма таксама абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін, працу на мінскай пляцоўцы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.
Падзяліцца: