Супрацоўніцтва Беларусі і Амана абмяркоўваецца сёння ў Прэзідэнта

19.09.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з найбуйнейшымі бізнесменамі Амана. Такая прадстаўнічая дзелавая дэлегацыя з султаната ўпершыню наведвае нашу краіну. У Мінску Аман разглядаюць у якасці аднаго з перспектыўных гандлёвых і інвестыцыйных партнёраў у рэгіёне Заліва. У апошнія гады актывізаваліся кантакты на ўрадавым і парламенцкім узроўнях. У рамках цяперашняга візіту адбудзецца першы ў гісторыі беларуска-аманскі бізнес-форум.
Падзяліцца: