Саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД адкрываецца ў Кыргызстане

16.09.2016
Юбілейны саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД адкрываецца сёння ў Бішкеку. Удзел у ім возьме Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Кыргызстан напярэдадні. Парадак прадстаўнічага форуму насычаны: эканоміка, бяспека і гуманітарнае ўзаемадзеянне. Асаблівую ўвагу кіраўнікі дзяржаў нададуць адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій.
Чакаецца, што будзе прыняты шэраг заяў, у тым ліку ў сувязі з 25-годдзем СНД.
Пачаўся сённяшні дзень з пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД. Абмяркоўваюцца практычныя меры па далейшым пашырэнні шматпланавага ўзаемадзеяння паміж краінамі Садружнасці, процідзеянне міжнароднаму тэрарызму, сусветная праблема наркотыкаў.
Падзяліцца: