Пяты Усебеларускі народны сход падвёў вынікі двухдзённага маштабнага дыялогу
23.06.2016
Сёння, у другі дзень працы Пятага Усебеларускага сходу, будучыню краіны ў Палацы Рэспублікі абмяркоўвалі дзве з паловай тысячы дэлегатаў з усіх рэгіёнаў, а таксама госці з 55 краін. Да трыбуны выходзілі кіраўнікі абласцей і прадпрыемстваў, міністры, прадстаўнікі ўсіх асноўных сфер дзейнасці. Кожная выказаная ідэя абмяркоўвалася калегіяльна. Па выніках форуму прынятая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2020 года. З заключным словам на ўсенародным сходзе выступіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Вызначыліся пяць прыярытэтаў найбліжэйшай будучыні: інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя і моладзь. Галоўнай мэтай застаецца павышэнне якасці жыцця людзей. У прыярытэце да 2020 таксама пераход да зялёных тэхналогій і эканомікі ведаў. Плануецца, што за пяць гадоў у нашай краіне рэалізуюцца больш як два дзясяткі дзяржаўных праграм. Прычым дзве траціны сродкаў будуць накіраваныя ў сацыяльную сферу. Асобнымі тэмамі ў глабальнай дыскусіі сталі інавацыі ў навуцы і на прадпрыемствах, прамысловая сфера, сацыяльная палітыка Беларусі і жыццё ў рэгіёнах. У каментарыі да выступлення дэлегатаў Пятага Усебеларускага народнага сходу Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што галоўнымі цэнтрамі жыцця краіны павінны стаць аграгарадкі. Прэзідэнт паставіў пытанне аб паляпшэнні выканальніцкай дысцыпліны і запатрабаваў максімальна прыкласці высілкі ў частцы імпартазамяшчэння. Агульная рэзалюцыя, прынятая сёння на форуме, паслужыць платформай для новай беларускай эканомікі на наступныя пяць гадоў. На думку палітолагаў, рашэнні Усебеларускага сходу шмат у чым вызначаць прыярытэтныя кірункі супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве і ў Еўразійскім эканамічным саюзе.
Падобныя навіны
-
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам
-
Прэзідэнт Беларусі паставіў задачы перад новым кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта
-
Прапрацоўваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Грузіі ў Беларусь у 2017 годзе
-
Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні
-
Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу праходзіць у Мінску
-
Беларусь і Ірак адзначылі 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі
-
Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ пройдзе ў Мінску ў 2017 годзе
-
Прэзідэнт Беларусі накіраваў спачуванні ў сувязі з забойствам пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава
-
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі