Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан

29.11.2016
Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан. Сёння Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з прэм"ер-міністрам краіны. Таксама беларускі лідар наведае знакаміты цэнтр Гейдара Аліева - знакавае месца для Азербайджана. А напярэдадні Прэзідэнт Беларусі сустрэўся са сваім азербайджанскім калегам. Ільхам Аліеў уручыў беларускаму лідару ордэн Гейдара Аліева - вышэйшую ўзнагароду, якой рэдка ўдастойваюць іншаземцаў. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, Азербайджан можа разлічваць на Беларусь як на самага блізкага сябра. Асноўныя тэмы перамоў - развіццё двухбаковых адносін, у тым ліку гандаль і кааперацыйныя праекты, а таксама інвестыцыі. Па выніках перамоў падпісаны пакет з дзясятка пагадненняў.
Падзяліцца: