Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана падпісалі пакет дакументаў

29.11.2016
Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан. Сёння Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з прэм"ер-міністрам краіны Артурам Расізадэ. Таксама беларускі лідар наведае знакаміты цэнтр Гейдара Аліева - знакавае месца для Азербайджана. А ўчора Прэзідэнт Беларусі сустрэўся са сваім азербайджанскім калегам. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, Азербайджан можа разлічваць на Беларусь як на самага блізкага сябра. Па выніках перамоў падпісаны пакет з дзясятка пагадненняў. Сярод іх праграмы па развіцці супрацоўніцтва ў сферы спорту, адукацыі і аграпрамысловага комплексу, а таксама план мерапрыемстваў па выкананні праграмы сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва да 2025 года.
Падзяліцца: