Прэзідэнт разлічвае на далейшы рост прафесіяналізму беларускага парламента

29.03.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка разлічвае на далейшы рост прафесіяналізму парламента. Пра гэта ішла размова на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Сёлета ў Беларусі пройдуць парламенцкія выбары. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу ўзмацніць працу на месцах, актыўней дапамагаць людзям і мясцовым уладам у рашэнні рэгіянальных праблем. Зараз дэпутаты рыхтуюцца да вясновай сесіі. Яна адкрыецца 4 красавіка. У партфелі - 62 дакументы, сярод якіх - ваенная дактрына і праграма ўрада на наступныя пяць гадоў. Таксама на найбліжэйшы час запланаваныя візіты дэпутатаў у Індыю, Латвію і Сербію. Працягнуцца кантакты з Еўрапарламентам і з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ.
Падзяліцца: