Прэзідэнт Беларусі патрабуе ад кантралюючых органаў дзейнічаць акуратна і справядліва

16.12.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад кантралюючых органаў краіны дзейнічаць у сваёй працы акуратна і справядліва. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб выніках праверкі дзейнасці Камітэта дзяржкантролю. Кантраляваць выдаткі бюджэту і выкарыстанне дзяржмаёмасці аб'ектыўна неабходна і гэта адна з найважнейшых функцый дзяржавы. Але, паводле слоў Прэзідэнта, пакаранне пакаранню розніца - ад заўвагі да буйных штрафных санкцый і крымінальных спраў. Прэзідэнт лічыць, што штрафы і пакаранні за дробныя парушэнні не павінны прыводзіць да краху або ліквідацыі прадпрыемстваў.
Падзяліцца: