Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў
13.12.2016
У Палацы Незалежнасці прайшла цырымонія ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін. Свае прадстаўніцкія дакументы Прэзідэнту Беларусі ўручылі паслы Буркіна-Фасо, Інданезіі, Канады, Літвы, Люксембурга, Манголіі, Фінляндыі, Францыі, Эрытрэі, Эстоніі, а таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу дыпламатаў, што беларуская эканоміка з"яўляецца адной з самых адкрытых у свеце. Мы пастаўляем на экспарт больш за палову прадукцыі, якая вырабляецца ў краіне. Таксама Беларусь з"яўляецца адной з дзяржаў - заснавальнікаў Еўразійскага эканамічнага саюза, таму развіццё адносін з нашай краінай дае доступ на рынак аднаго з буйных інтэграцыйных аб"яднанняў Еўразіі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь адкрытая да цесных кантактаў і супрацоўніцтва.
Падобныя навіны
-
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам
-
Прэзідэнт Беларусі паставіў задачы перад новым кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта
-
Прапрацоўваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Грузіі ў Беларусь у 2017 годзе
-
Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні
-
Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу праходзіць у Мінску
-
Беларусь і Ірак адзначылі 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі
-
Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ пройдзе ў Мінску ў 2017 годзе
-
Прэзідэнт Беларусі накіраваў спачуванні ў сувязі з забойствам пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава
-
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі