Прэзідэнт Беларусі накіруецца сёння з афіцыйным візітам у Азербайджан

28.11.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам наведае Азербайджан. Запланаваныя перамовы з Прэзідэнтам краіны Ільхамам Аліевым у фармаце адзін на адзін і ў пашыраным складзе. Лідары дзвюх краін разгледзяць стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, работу па кааперацыйных праектах, узаемадзеянне ў сферы інвестыцый, аграпрамысловага комплексу і спорту. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.
Падзяліцца: