Прэзідэнт Беларусі і прэм'ер-міністр Азербайджана абмеркавалі новыя праекты супрацоўніцтва дзвюх краін

29.11.2016
Другі дзень афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан. Сёння Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм"ер-міністрам Азербайджана Артурам Расізадэ. У цэнтры ўвагі - распрацоўка дамоўленасцяў, дасягнутых учора на перамовах з Прэзідэнтам краіны Ільхамам Аліевым: развіццё двухбаковых адносін, гандлю і кааперацыйных і інвестыцыйных праектаў. А перад сустрэчай з прэм"ер-міністрам Азербайджана Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да магілы Гейдара Аліева на Алеі ганаровага пахавання ў Баку і прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянка да манумента на Алеі шахідаў.
Падзяліцца: