Прэзідэнт Беларусі 28-29 лістапада з афіцыйным візітам наведвае Азербайджан

28.11.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Азербайджан. Самалёт Кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў Бакінскім міжнародным аэрапорце. У праграме перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана ў фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Лідары абмяркуюць развіццё двухбаковых адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, працу па кааперацыйных праектах. Асаблівая ўвага адносінам у сферы інвестыцый, аграпрамысловага комплексу і спорту. Па выніках чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.
Падзяліцца: