Прадстаўніца Беларусі ўзначаліла рабочую групу камісіі ААН па скаргах аб парушэнні правоў жанчын

26.02.2016
На пасаду старшыні рабочай групы па паведамленнях Камісіі ААН па становішчы жанчын была выбрана прадстаўніца Беларусі Ірына Вялічка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС. Дэлегацыя Беларусі на пасяджэнні высокага ўзроўню, прысвечаным 50-годдзю Праграмы развіцця ААН, заклікала надаваць большую ўвагу супрацоўніцтву з рэгіянальнымі эканамічнымі інтэграцыйнымі структурамі. У звароце да ўдзельнікаў мерапрыемства беларуская дэлегацыя асвятліла найбольш значныя сумесныя дасягненні і кірункі супрацоўніцтва ПРААН і Беларусі.
Падзяліцца: