Урад адказаў на пытанні дэпутатаў беларускага парламента

30.11.2016
Сёлета жыллёва-камунальныя паслугі для беларусаў не падаражэюць. У наступным годзе іх рост будзе абмежаваны сумай, эквівалентнай 5 доларам. Астатнія выдаткі пакрыюць за кошт зніжэння затрат арганізацый сістэмы ЖКГ. Пра гэта заявіў намеснік прэм"ер-міністра Анатоль Калінін. Сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый дазволіць пэўнай катэгорыі грамадзян пакрыць выдаткі на камунальныя паслугі. Акрамя таго, распрацоўваюцца новыя механізмы фінансавання будаўніцтва жылля. Размова пра іпатэку і сістэму будаўнічых зберажэнняў. Сёння ў Авальнай зале ўрад адказваў на пытанні дэпутатаў і сенатараў. Сумеснае пасяджэнне дзвюх палат беларускага парламента праходзіць на восеньскай і вясновай сесіі.
Падзяліцца: