На пасяджэнні ЦВК Беларусі падвялі вынікі парламенцкіх выбараў

16.09.2016
Вынікі парламенцкіх выбараў у Беларусі падвялі сёння на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама. ЦВК прагаласаваў за рэгістрацыю дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, абраных грамадзянамі па 110 акругах. Галоўным дасягненнем парламенцкіх выбараў - 2016 кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць адкрытасць мясцовых улад да агітацыйных мерапрыемстваў, якія праводзілі кандыдаты ў дэпутаты. Акрамя таго, як стала вядома, першыя пасяджэнні палат парламента новага склікання адбудуцца 11 і 12 кастрычніка.
Падзяліцца: