МЗС Беларусі падрыхтаваў прапановы па спрашчэнні візавага рэжыму з краінамі ЕС
04.01.2016
Беларусь падрыхтавала прапановы па спрашчэнні візавага рэжыму з краінамі ЕС і не толькі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, зараз прапановы МЗС неабходна ўзгадніць з усімі зацікаўленымі органамі дзяржкіравання. Гэта дапаможа ў развіцці кантактаў, у першую чаргу, у сферах бізнесу і турызму, як адзначыў міністр. Што датычыцца адмены віз з Еўрасаюзам, то пра гэта гаварыць пакуль рана, хоць у апошнія гады бакі далёка прасунуліся ў працы над пагадненнямі аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі.
Падобныя навіны
-
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам
-
Прэзідэнт Беларусі паставіў задачы перад новым кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта
-
Прапрацоўваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Грузіі ў Беларусь у 2017 годзе
-
Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні
-
Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу праходзіць у Мінску
-
Беларусь і Ірак адзначылі 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі
-
Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ пройдзе ў Мінску ў 2017 годзе
-
Прэзідэнт Беларусі накіраваў спачуванні ў сувязі з забойствам пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава
-
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі