Л.Ярмошына: Разглядаць звароты грамадзян падчас выбарчай кампаніі будуць выключна тэрытарыяльныя выбаркамы

29.06.2016
Разглядаць звароты грамадзян падчас выбарчай кампаніі будуць выключна тэрытарыяльныя выбаркамы. Аб такім новаўвядзенні сёння заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Ужо зарэгістраваныя 16 зваротаў, 11 з іх не маюць адносінаў да выбараў, астатнія датычацца растлумачэння выбарчага заканадаўства. Да гэтага часу завершана фарміраванне выбарчых камісій. Усяго па краіне іх 110. Ужо зараз патэнцыйныя прэтэндэнты на месцы ў парламенце могуць падаваць заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. А 3 ліпеня пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.
Падзяліцца: