Беларусь наведвае парламенцкая дэлегацыя Балгарыі
01.04.2016
Беларусь з афіцыйным візітам наведвае парламенцкая дэлегацыя Балгарыі. Пасля амаль 10-гадовага перапынку бакі расцэньваюць аднаўленне міжпарламенцкага супрацоўніцтва як магчымасць актывізацыі турыстычных кантактаў і эканамічных сувязяў паміж краінамі. Балгарыя ініцыюе адмену візавых збораў для беларускіх школьнікаў, якія плануюць наведаць балгарскія курорты ў складзе дзіцячых груп, а таксама для ўдзельнікаў фестывальнага руху. Чакаецца, што новаўвядзенне пачне працаваць ужо ў гэтым сезоне. У рамках візіту, апроч перамоў па парламенцкай лініі, плануюцца сустрэчы балгарскай дэлегацыі ў некаторых міністэрствах нашай краіны. Асаблівая ўвага будзе нададзена тэме развіцця гандлёва-эканамічных адносін, у тым ліку падрыхтоўцы чарговага пасяджэння міжурадавай камісіі, якое адбудзецца ў Балгарыі ў пачатку чэрвеня.
Падобныя навіны
-
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам
-
Прэзідэнт Беларусі паставіў задачы перад новым кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта
-
Прапрацоўваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Грузіі ў Беларусь у 2017 годзе
-
Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні
-
Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу праходзіць у Мінску
-
Беларусь і Ірак адзначылі 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі
-
Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ пройдзе ў Мінску ў 2017 годзе
-
Прэзідэнт Беларусі накіраваў спачуванні ў сувязі з забойствам пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава
-
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі