Аляксандр Лукашэнка адобрыў новую ваенную дактрыну Беларусі

22.01.2016
Беларусь пацвярджае міралюбную палітыку і адсутнасць варожасці да іншых дзяржаў, аднак нацыянальныя інтарэсы будзе адстойваць жорстка.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне Савета бяспекі. Вынікам стала адабрэнне новай ваеннай дактрыны Беларусі. Папярэдні дакумент быў прыняты паўтара дзясятка гадоў таму. За гэты час змяніліся шматлікія падыходы да арганізацыі ваеннай бяспекі дзяржавы. Прэзідэнт канстатаваў: пагроза глабальнай і рэгіянальнай бяспекі захоўваецца. Расце колькасць гарачых пунктаў, з"явіліся гібрыдныя формы вядзення вайны. Механізмы процідзеяння гэтым і іншым з"явам адлюстраваны ў новай ваеннай дактрыне. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь пацвярджае міралюбную палітыку і адсутнасць варожасці да іншых дзяржаў. Разам з тым нацыянальныя інтарэсы будуць адстойвацца жорстка.
Падзяліцца: