7 кастрычніка адбудзецца сумеснае пасяджэнне парламентаў пятага і шостага скліканняў з удзелам Прэзідэнта Беларусі

19.09.2016
7 кастрычніка адбудзецца сумеснае пасяджэнне парламентаў пятага і шостага скліканняў з удзелам Прэзідэнта Беларусі. Падрыхтоўку мерапрыемства сёння Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. У панядзелак 3 кастрычніка адкрыецца 10 сесія парламента, на парадку 20 пытанняў. Галоўны дакумент - праект бюджэту на наступны год. Як у першым, так і другім чытанні бюджэт разгледзяць дэпутаты сёлетняга саставу. А вось новаспечаныя парламентарыі афіцыйна прыступяць да сваіх абавязкаў 11 кастрычніка, тады ж адбудзецца першае пасяджэнне парламента шостага склікання.
Падзяліцца: