Мы рады прадставіць вам дэталёвую праграму 4-га фестываля кіно Паўночных i Балтыйскіх краiн «Паўночнае ззянне», які пройдзе ў Мінску з 19 па 26 красавіка ў кiнатэатры «Мiр».
Сёлета яна складзецца з 17 стужак з 9 краiн-удзельнiц: Нарвегія, Швецыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Літва, Латвія, Эстонія, упершыню Фарэрскія астравы, а таксама аднаго бонуснага фільма ад дырэктаркі «Паўночнага ззяння» i прадзюсаркі дакументальнага кіно Волі Чайкоўскай. У рамках фестывалю адбудзецца каля 15 індустрыйных мерапрыемстваў: лекцый пра кіно і скандынаўскі дызайн, пашыраных Q&A, музычных канцэртаў. Традыцыйна Індустрыйная платформа «Паўночнага ззяння» ахоплівае цікавыя накірункі скандынаўскага і балтыйскага кінематографу, прадастаўляе магчымасць для абмену ведамі і нэтворкінгу паміж беларускімі і замежнымі прафесіяналамі і аматарамі кіно і культуры.
18 красавіка (cерада)
19:00 - 21:00 Наіўна. Супер Размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу. Месца: Event Space.
19 красавіка (чацвер)
14:00 - 15:30 Сустрэча з «зоркай»: Эрленд Лу. Месца: гатэль Double Tree by Hilton Minsk;
18:00 - 19:00 Цырымонія адкрыцця кінафестывалю, к/т МІР;
19:00 - 20:40 Фільм адкрыцця. Сны каля мора, Фарэрскія астравы, Данія (80 хв.) + Q&A з рэжысёрам Сакарысам Стоўра і прадзюсарам Ёнам Хамерам;
21:00 - 22:25 Жахлівая жанчына, Данія (85 хв.).
20 красавіка (пятніца)
19:00 - 21:15 Былая жонка, Швецыя (90 хв.) + Q&A з рэжысёркай Кацяй Вік;
21:30 - 22:45 Паўночнае Дыска Ззянне, Нарвегі (74 хв.).
21 красавіка (субота)
14:00 - 16:00 Лекцыя Каці Вік (Швецыя), «Як праца з Рубэнам Эстлундам і Роем Андэрсанам натхняе на здымкі свайго фільма» (пра уласную рэжысёрскую працу і працу кастыг-дырэктаркай для фільмаў культавых рэжысёраў). Месца: УДАКЛАДНЯЕЦЦА;
17:00 - 18:30 Сільвана, Швецыя (90 хв.);
19:00 - 20:30 DRIB, Нарвегія (88 хв.);
21:00 - 22:55 Том з Фінляндыі, Фінляндыя (115 хв.).
22 красавіка (нядзеля)
13:00 - 14:30 Камерны канцэрт класічнай скандынаўскай і балтыйскай музыкі ў выкананні калектыву «Бон Ваяж». Месца: Art-Belarus. Уваход: 5 BYN;
17:00 - 18:30 Рэвалюцыя конікаў, Фінляндыя (88 хв.);
19:00 - 21:30 Хронікі Мэлані, Латвія (120 хв.) + Q&A з рэжысёрам Віестурсам Каірышам;
20:00 - 21:30 Арганны канцэрт «Вясновая песня». Класічная нардычная і балтыйская музыка і музыка з сусветнага кінематографа ў выкананні арганісткі з Фінляндыі Юліі Таммінен і калектыву «Бон ваяж» Месца: касцёл Святога Роха. Уваход вольны;
21:45 - Савецкія хіпі, Эстонія, (75 хв.).
23 красавіка (панядзелак)
14:00 - 16:00 Майстар-клас латвійскага рэжысёра Віестурса Каірыша «Як сумяшчаць працу рэжысёра ў кіно і тэатры». Месца: Акадэмія Мастацтваў (Чычэрына 1);
19:00 - 20:30 Старажытны лес, Літва (85 хв.);
21:00 - 22:31 Лебедзь, Ісландыя (91 хв.).
24 красавіка (аўторак)
14:00 - 16:00 Майстар-клас эстонскага рэжысёра Прыііта Пяясукэ «Як сабраць грошы на поўнаметражны індзі-фільм на краўдфандынгу і атрымаць адмову ад Арва Пярта». Месца: Акадэмія мастацтваў (Чычэрына 1);
19:00 - 20:15 Венера, Данія (73 хв.) + 20:15-21:15 Talk-дыскусія «Безабаронная Венера» з удзелам прадзюсаркі Кірстын Барфод і беларускіх рэжысёрак, арт-актывістак і медыя. Месца: к/т МІР. Пры падтрымцы Moonlightroom;
21:30 - 22:28 Пад дрэвам, Ісландыя, 88 хв.
25 красавіка (серада)
19:00 - 21:00 Канец ланцужка, Эстонія, (81 хв.) + Q&A з рэжысёрам Прыітам Пяясуке;
21:30 - 23:22 Каралеўская змена, Літва (112 хв.).
26 красавіка (чацвер)
17:00 - 18:30 Talk «Матывы скандынаўскага дызайну ў беларускай гарадской прасторы» Месца: Moonlightroom. Уваход: па папярэдняй рэгістрацыі;
19:00 - 20:44 Загадка маёй маці, Латвія, (104 хв.);
21:00 - 22:30 Дарога, Беларусь, Расія, Сербія, Харватыя, Боснія і Герцэговіна (67 хв.) + Q&A з прадзюсаркай Воляй Чайкоўскай.
Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt).
Суарганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска».