Международный семинар по инвестиционной политике проходит в Минске

02.10.2015

Эксперты сусветнага ўзроўню абмяркоўваюць у Мінску рэформу інвестыцыйнай палітыкі. У Беларусь прыехалі прадстаўнікі 18 краін з пераходнай эканомікай. Паводле даклада ААН, доля прамых замежных інвестыцый у свеце летась паменшылася на 16%. У чэрвені ў Жэневе былі прапанаваныя рэформы для выпраўлення сітуацыі. Магчымасці адмовы ад старой мадэлі інвесціравання абмеркавалі і ў Мінску.

Летась Беларусь прыцягнула больш як 15 млрд долараў замежных інвестыцый, больш за палову - з Расіі. Самыя прывабныя галіны для замежнага капіталу - транспарт, гандаль і прамысловасць.

Поделиться:
Обсудить
comments powered by HyperComments