Паўночнае ззянне 2019 – фестываль кіно ў Мінску
22.04.2019

У праграму 5-га юбілейнага “Паўночнага ззяння” увойдуць: кіно Грэнландыі, дзіцячая анімацыя з беларускай агучкай, пашыраная дакументальная праграма, сферычнае кіно і дыскусія пра сузалежнасць. Гледачам кінафестывалю прапануюць 18 гульнявых і дакументальных фільмаў, рэтраспектыву, дзіцячую праграму “Ззя-kids”, а таксама каля 10 мерапрыемстваў індустрыйнай платформы. Фестываль сёлета наведаюць каля 15 замежных гасцей. Поўную праграму неўзабаве можна будзе паглядзець на сайце фестываля northernlightsff.com.

Традыцыйна “Паўночнае ззянне” прадстаўляе фільмы з Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Эстоніі, Літвы, Латвіі і сёлета. У мінулым годзе фестываль прывозіў фільм з Фарэрскіх астравоў, сёлета ўпершыню пакажуць стужку з Грэнландыі. Таксама, прапануюць звярнуць ўвагу на грэнландскі фільм “Аноры”, які прадставіць галоўная актрыса і спявачка Нукака Костар-Вальдаў.

Уся праграма спецыяльна да 5-годдзя падабраная такім чынам, што адпавядае сёлетняй канцэпцыі “Усё магчыма”. Акрамя гэтага, значную частку праграмы складаюць дакументальныя фільмы, і таксама роўна палова фільмаў асноўнай праграмы знятая жанчынамі.

Усе фільмы праграмы “Паўночнага ззяння” – беларускія прэм’еры. Але сусветныя прэм’еры гэтых фільмаў адбыліся на розных буйных кінафестывалях па ўсім свеце.

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве.
Суарганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска», кампанія Volia Films.

Тэлеканал «Беларусь 24» выступае инфармацыйным партнерам 5-га фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”

Поделиться:

Вверх