Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2018

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша. Сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі аб гэтым свяце была і Беларусь. Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

З 2008 года Таварыства беларускай мовы праводзіць у гэты Дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле беларускамоўных твораў. Бібліятэкі прысвячаюць святу кніжныя выставы беларускамоўных выданняў. Толькі ў мінулым годзе Саюз пісьменнікаў выдаў каля 300 кніг, больш паловы з іх – на беларускай мове.

Напрыканцы 2017 года беларускія мовазнаўцы завяршылі працу над грандыёзным праектам «Гістарычным слоўнікам беларускай мовы». У iм змешчана больш за 75 тысяч слоў, якімі карысталіся нашыя продкі ад XIV да XVIII стагоддзяў. Прадстаўлена лексіка Францыска Скарыны і Сымона Буднага, Фёдара Еўлашоўскага і Мацея Стрыйкоўскага. З выданнем слоўніка айчынныя лінгвісты апярэдзілі многіх замежных калег: нават у Расіі і Украіне праца над аналагічнымі выданнямі пакуль працягваецца.


shk2.jpg  shk3.jpg

Зараз у Беларусi амаль 50% школ вядуць навучанне на роднай мове. Традыцыйна на працягу года праводзяцца прадметныя алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, конкурсы даследчых работ і экскурсіі. Беларуская мова – адна з найбольш старажытных сярод славянскіх. Па афіцыйных падліках, на ёй размаўляюць больш за 6 мільёнаў чалавек. Яны жывуць ў Расіі і Латвіі, у Польшчы і ў Чэхіі, у Канадзе.

Поделиться:
  • Комментарии
Загрузка комментариев...