Імя маёй краіны – Беларусь.
Тут жывуць працавітыя, мужныя і ветлівыя людзі.
Вякамі імкнуліся нашыя продкі да свабоды ды шчаслівай долі, марылі людзьмі звацца. Дзеля гэтай светлай мары не шкадавалі рук сваіх: засявалі палі, будавалі гарады, асвойвалі новыя прасторы. А калі трэба было, са зброяй у руках баранілі родны парог.
Сёння жывём мы ў вольнай і незалежнай Беларусі – краіне адукаваных і таленавітых людзей. У заможнай дзяржаве, якая заўсёды прагне міру.
У краіне, дзе чалавек – найвышэйшая каштоўнасць, а зямля – яе багацце.
Са святам, мая краіна! Са святам – Беларусь!