Жаночая зборная Беларусі па баскетболе выступіць на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Гэта стала вядома па выніках паядынку са зборнай Паўднёвай Карэі. Нашы атлеткі не пакінулі шанцаў саперніцам 56:39! Такім чынам, жаночая зборная Беларусі па баскетболе другі раз у гісторыі апынулася сярод 12 лепшых каманд планеты. На Алімпійскіх гульнях у групе А беларускі пазмагаюцца з баскетбалісткамі з Францыі, Японіі, Бразіліі, Аўстраліі і Турцыі.