14.12.2016
Больш за 25 беларускіх спартсменаў і трэнераў удастоеныя дзяржузнагарод   за дасягненне высокіх вынікаў на Еўрапейскіх гульнях у Баку, летніх  Алімпійскіх і летніх  Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Сярод узнагароджаных Ігар Бокі, Уладзіслаў Ганчароў, Аляксандра Герасіменя, Дар"я Навумава, Уладзімір Самсонаў. Указам таксама прысвоены ганаровыя званні заслужанага майстра спорту Беларусі і заслужанага трэнера Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх