02.12.2016
Мужчынская зборная Беларусі па біятлоне ўвайшла ў дзясятку лепшых у заліку Кубка нацый. Высокае месца ў рэйтынгу дасталася дзякуючы паспяховаму выступленню Уладзіміра Чапеліна. У індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў беларус паказаў трэці час. З улікам дзвюх эстафет і мінулай індывідуальнай гонкі наша каманда набрала 529 ачкоў. А ўзначальваюць спіс французы. Ужо ў гэту суботу ў шведскім Эстэрсундзе пройдуць 2-я спрынтарскія гонкі.
Падзяліцца:

Вверх