30.12.2015
Восем каманд прымуць удзел у XII Калядным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. У групе А выступяць зборныя Беларусі, Славакіі, Швейцарыі і ААЭ. Матчы пройдуць на галоўным лёдзе мінскай "Чыжоўка-Арэны". Квартэт Б (Расія, Фінляндыя, Германія, Швецыя) правядзе гульні на малой пляцоўцы спарткомплексу. З 4 па 6 студзеня адбудзецца групавы турнір. 7-га будуць разыграныя медалі. Каманды - пераможніцы груп пазмагаюцца за галоўны прыз. Бронзу аспрэчаць дружыны, якія зоймуць другія месцы. Уваход на ўсе матчы турніру свабодны.
У ранейшыя гады пераможцам Каляднага турніру восем разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі. Тройчы поспех святкавала зборная Расіі.
Падзяліцца:

Вверх