16.09.2016
Свен Фішэр, Рыка Грос, Ліў Грэт Пуарэ, Сяргей Новікаў - прыхільнікам біятлона засталося чакаць два дні да сустрэчы са сваімі кумірамі. У нядзелю, 18 верасня, у спарткомплексе Раўбічы адбудзецца адна з самых цікавых спартыўных падзей года "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір". Дзякуючы ініцыятыве трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар"і Домрачавай, найлепшыя спартсмены з усяго свету зноў збяруцца разам у Беларусі. Каля 10 тысяч гледачоў змогуць панаглядаць за гонкай. У праграме мас-старт і змяшаная эстафета. Акрамя біятлонных легенд, на трасе паспаборнічаюць і юныя навучэнцы біятлонных школ Беларусі, а таксама прадстаўнікі СМІ. Свята біятлона захопіць усю тэрыторыю спарткомплекса "Раўбічы".
Падзяліцца:

Вверх