27.01.2016
Вікторыя Азаранка пакідае Australian Open. Беларуская тэнісістка ўступіла ў чвэрцьфінале Ангеліцы Кербер з Германіі - 3:6, 5:7. Пры гэтым у другім сеце беларуска вяла 5:2 і 40:0 у гейме, мела 5 сетболаў, але прайграла партыю, а разам з ёй - і ўвесь матч. Нягледзячы на паражэнне, па выніках Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Вікторыя заробіць рэйтынгавыя ачкі. Летась яна дайшла да 1/8 фіналу.
Падзяліцца:

Вверх