21.01.2016
Вікторыя Азаранка атрымала другую перамогу на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе. У паядынку другога раўнда беларуска разграміла спартсменку з Чарнагорыі Данку Кавініч 6:1, 6:2. Сустрэча працягвалася каля гадзіны. У 1/16 фіналу саперніцай Вікторыі будзе японская тэнісістка Наомі Осака.
У парным разрадзе Максім Мірны і філіпінец Трэт Х"юі выйшлі ў другі раўнд, дзе сустрэнуцца з бразільцамі Томасам Белучы і Марсела Дэмалінерам. Астатнія прадстаўнікі Беларусі: Вольга Гаварцова, Аляксандра Сасновіч, Сяргей Бетаў і Аляксандр Буры - ужо зачахлілі ракеткі.
Падзяліцца:

Вверх