06.01.2016
Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам 850 тысяч долараў. Сёння ў паядынку трэцяга круга беларуска перамагла бельгійскую тэнісістку Ісалін Банаванцюр - 6:3, 6:2. Нагадаем, у першым раўндзе Вікторыя перайграла Алену Весніну, а ў другім павінна была згуляць з першай сеянай Сімонай Халеп, але тая не змагла выйсці на корт з-за траўмы. Зараз у паядынку за выхад у паўфінал Азаранка сустрэнецца з вопытнай італьянкай Рабертай Вінчы, якая займае 15-е месца ў сусветным рэйтынгу.
Падзяліцца:

Вверх