25.01.2016
Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. Сёння беларуска абгуляла прадстаўніцу Чэхіі Барбару Стрыцаву - 6:2, 6:4. Сустрэча прадаўжася амаль паўтары гадзіны.
Наступнай саперніцай Азаранкай стане нямецкая тэнісістка Ангеліка Кербер. У шасці папярэдніх паядынках перамога была на баку беларускі.
Нагадаем, Азаранка - двухразовая пераможца Australian Open . Да прыезду ў Мельбурн Вікторыя выйграла турнір у Брысбене.
Падзяліцца:

Вверх